Выстаўкі "Мастацтва. Сям’я. Традыцыя" (да 100-годдзя Шклярава Ф.Р.)

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выстауку "Мастацтва. Сям’я. Традыцыя", прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Шклярава Ф.Р., што будзе дзейнічаць у Музеі гісторыі горада Гомеля. Жывапіс, інсталяцыі, матэрыялы з сямейнага архіва Мікалая Шклярава і Святланы Наздрын-Платніцкай.

Сёлета выбітному дзеячу культуры Фёдару Рыгоравічу Шкляраву споўнілася б 100 гадоў. Ен нарадзіўся у г. Ветка, але вядомы далёка за яе межамі. На працягу ўсяго жыцця Федар Рыгоравіч па крупінках збіраў адметныя ўзоры творчасці майстроў Веткаўшчыны – абразы, старадрукі, ручнікі. Гэтая ўнікальная калекцыя i была пакладзена ў аснову экспазіцыі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, які сёння носіць яго імя.

Акрамя збору унікальных калекцый у жыці Фёдара Рыгоравіча было яшчэ адно захапленне - жывапіс. На выстаўцы прадстаўлена 20 жывапісных прац Фёдара Рыгоравіча Шклярава. Амаль усе яны выстаўляюцца ўпершыню. Таксама наведвальнікі пабачаць яго графіку, фотаздымкі, ювелірныя ўпрыгожванні і многае іншае.

Гэта спадчына збіральніка і мастака захоўваецца ў сям’і яго сына Мікалая Шклярава і Святланы Наздрын Платніцкай, якія таксама з’яўляюцца мастакамі, дызайнерамі. На выстаўцы знаходзяцца некалькі прац Мікалая, а Святлана прадстаўляе свой праект – інсталяцыю “Радавод”. Ён выконваўся з 2014 па 2024 гг., складаецца з 7 старых дарожных чамаданаў, размаляваных звонку і тэматычна аздобленых унутры, і з’яўляецца аповядам пра жыццё праз пакаленні.

233