
У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла лекцыя для студэнтаў Навагрудскага дзяржаўнага каледжа "Будучыня краіны – у адзінстве народа". Гэта падзея стала не толькі магчымасцю паглыбіць веды аб значэнні свята, але і пляцоўкай для абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія датычацца адзінства і згуртаванасці нашага грамадства.
Дзень народнага адзінства – гэта не проста дата ў календары, а сімвал згуртаванасці і ўзаемадапамогі, які асабліва актуальны для моладзі.
Студэнты з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі думкамі аб тым, як яны разумеюць адзінства ў кантэксце свайго жыцця і вучобы.