
Паважаныя сябры!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Дата 17 верасня 1939 г. стала сімвалам гістарычнага афармлення беларускай нацыі і імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.
Захоўваючы гістарычную памяць, кіруючыся духоўнымі каштоўнасцямі нашага грамадства, мы забяспечваем мір на нашай зямлі і дабрабыт будучых пакаленняў.
Толькі разам нам па сілах адстаяць суверэннасць Беларусі і нацыянальную ідэнтычнасць нашага народа!
Прыміце пажаданні добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!